беглы, -ая, -ае.
1. Гіст. Які, ратуючыся, тайна, самавольна збег з месца жыхарства. Беглы селянін.
/ у знач. наз. беглы, -ага, м.; беглая, -ай, ж.
2. Не вельмі ўважлівы, павярхоўны. Загорскі падаў жанчыне табурэтку, яна падзякавала, села, агледзела пакой беглым позіркам. Мележ.
3. Дастаткова свабодны, які праходзіць без усякіх цяжкасцей. Беглае чытанне.
4. Які адзначае толькі асобныя рысы, асаблівасці чаго-н.; зроблены на скорую руку. Беглы агляд.Пасля кароткага, але вельмі насычанага змястоўнага гістарычнага экскурсу аўтар перайшоў да мастацкай сучаснасці Савецкай Беларусі, кінуў некалькі беглых, але трапных заўваг адносна яе стану. Ліс.
5. Непастаянны, часовы. Яшчэ два гады [Сцяпан] прашлындаў, наймаючыся то ў сельпо, то ў прамкамбінат на якую беглую работу. Скрыган.
Беглая галосная гл. галосны. Беглы агонь гл. агонь.

Паведаміць пра недакладнасьць