без... (а таксамабез'.., і бес...; у першым складзе перад націскам бяз..., бяз'..., бяс...), прыстаўка. Служыць для ўтварэння: 1) прыметнікаў ад назоўнікаў у значэнні: пазбаўлены чаго-н., які не мае чаго-н., напрыклад: безадказны, безагаворачны, беззаганны, беззямельны; 2) назоўнікаў з канчаткамі -е, -а або суфіксам -асць, якія азначаюць адсутнасць або недахоп чаго-н., напрыклад: безграшоўе, бездарожжа, беззямелле, безадказнасць, безуважнасць.