безгалоўе, -я, н.
1. Пра адсутнасць добрага кіраўніцтва, разумнай галавы. [Сяргей:] — І ты, Макар, пра гэта падумай. Не век жа табе звекаваць у гэтым безгалоўі. Сабаленка.
2. Абл. Пра вельмі дрэннае надвор'е (завіруху) дождж, буру). У такое безгалоўе ні кажух, ні валёнкі не ўпасуць. Ваўкі і тыя ідуць з лесу бліжэй да будыніны. Пташнікаў.

Паведаміць пра недакладнасьць