1. Бяздонная прорва, невымерная глыбіня. Вузкая дарога пятляла сярод гор і раптам кідалася ўніз, нібы спяшаючыся на Чортаў мост, каб абысці багну і бездань. Мяжэвіч. Як жа добра цяпер апусціць у самую глыбіню студні дзюбу старога “жураўля”, дастаць з цёмнай, страшнаватай бездані цяжкае драўлянае вядро, расплёскаць на босыя ногі сцюдзёную ваду, прыпасці сухімі губамі да мокрай сасновай клёпкі!.. Брыль.
// Бязмежная прастора (марская, нябесная). З цёмнай бездані неба зрэдку далятаў ледзь чутны рокат матора. Лынькоў.
2. перан. Вялікая колькасць чаго-н., што нельга палічыць; безліч, процьма. Бездань найтанчэйшых пачуццяў.
3. перан. Тое, што раздзяляе, раз'ядноўвае каго-н. з кім-н.; прынцыповыя разыходжанні паміж кім-н. у чым-н. Ад'язджаючы, пятнаццацігадовая дзяўчынка не ведала, якой безданню ляжа паміж ёю і яе названым братам граніца. Галавач.
Паведаміць пра недакладнасьць