бездапаможнасць, -і, ж. Стан бездапаможнага. Першы раз баявы камандзір адчуў сваю бездапаможнасць; на яго вачах паміраў самы родны, блізкі чалавек, а ён не ведаў, што рабіць, чым дапамагчы. Шамякін. Джулія, пакутуючы ад свае бездапаможнасці ў такім паядынку, толькі кусала вусны. Быкаў.