бездараж, -ы, ж. Адсутнасць або недахоп добраўпарадкаваных дарог для язды. Цяжка было ісці па бездаражы танкам Шутава. Мележ. Бясконца снавалі, пераадольваючы бездараж, грузавікі-самазвалы. Хадкевіч.
// Час, калі дарогі становяцца непраходнымі. Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі, трасіся Па каранях з дабром, з сям'ёю У саму бездараж вясною. Колас.