безудзельны, -ая, -ае. Які не прымае ніякага ўдзелу ў чым-н.; абыякавы да ўсяго. Аўтар як быццам быў зусім безудзельны да таго, што чытаў, што ажыло пад яго пяром, прайшоўшы праз думку і пачуццё. Лужанін.
// Уласцівы, характэрны такому чалавеку. Безудзельны позірк.