бенефіцый, -ю, м. Адна з форм зямельнага ўладання ў эпоху феадалізму. Спачатку ўсім ім [дружыннікам — любімцам караля] у большасці дараваліся ўчасткі народнай зямлі, пазней яны аддаваліся ў карыстанне ў форме бенефіцыяў, спачатку ў большасці выпадкаў на ўвесь час жыцця караля, і такім чынам за кошт народа стваралася аснова новай знаці. Энгельс.
[Лац. beneficium — дабрадзейства.]