берагчы, -рагу, -ражэш, -ражэ; -ражом, -ражаце, -рагуць; незак., каго-што.
1. Захоўваць цэлым, не расходаваць.— Можа трошкі віна і знайшлося б, — усміхнулася настаўніца, — але мы яго беражом для раненых. Маўр.
// Вельмі эканомна, беражліва расходаваць. Пры другіх абставінах Платон Дулеба і сам арганізаваў бы абстрэл самалётаў, але цяпер трэба было берагчы кожны патрон. Шчарбатаў.
// Ашчадна карыстацца якімі-н. рэчамі, імкнуцца захаваць іх у найлепшым стане.— Ты кнігу беражы, сынок, Прыходзь часцей у госці! Агняцвет.
2. Клапатліва ахоўваць каго-, што-н., засцерагаць ад чаго-н. [Арына] сама любіла і берагла свайго бацьку. Кавалёў. [Маці:] — Хай беражэ цябе ад кулі І ад варожых злых штыкоў Святое пачуццё матулі — Мая бязмежная любоў. Глебка. [Пітолін:] — Неяк раз на зборы перад усімі праводзіў гутарку, як трэба берагчы баявыя традыцыі. Грамовіч.
// Захоўваць у памяці, помніць. Берагчы наказ бацькоў.
Берагчы сваю шкуру — клапаціцца, думаць толькі пра сябе. Берагчы як зрэнку вока — старанна, беражліва захоўваць што-н.

Паведаміць пра недакладнасьць