беспрытомны, -ая, -ае. Які страціў прытомнасць. Аварыйная служба выкапала з-пад пароды Мацюка яшчэ жывога, але беспрытомнага. Сабаленка.
/ у знач. наз. беспрытомны, -ага, м.; беспрытомная, -ай, ж. Нейкая цётка, божкаючы, прынесла вядро вады з калодзежа і лінула беспрытомнаму на галаву. Машара.

Паведаміць пра недакладнасьць