бібліяграфія, -і, ж.
1. Навуковае, сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой-н. прыкмеце.
// Галіна ведаў аб спосабах такога апісання.
2. Спіс кніг і артыкулаў па якім-н. пытанні, прадмеце. Бібліяграфія па старажытнай беларускай літаратуры.
3. Аддзел у часопісе або газеце, дзе змяшчаюцца рэцэнзіі або нататкі пра новыя кнігі.
[Ад грэч. biblіon — кніга і graphō — пішу.]

Паведаміць пра недакладнасьць