1. Падабраны пэўным чынам збор кніг, які з'яўляецца прыватнай або грамадскай уласнасцю. Класная бібліятэка. □ Кніг з сабой [Валерый] захапіў мала, усе даўно перачытаў, а ў прарабавай бібліятэцы толькі тэхнічныя даведнікі і падручнікі. Б.Стральцоў. У дзедавай бібліятэцы я натрапіў на зборы легенд і казак. Бядуля.
// Назва серыі кніг, блізкіх па тыпу або прызначаных для пэўнай катэгорыі чытачоў. Бібліятэка настаўніка. Бібліятэка паэта.
2. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі і іншыя друкаваныя і рукапісныя творы, прапагандуе і выдае кнігі чытачам. Гарадская бібліятэка. Публічная бібліятэка. Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І.Леніна. □ І цяпер нікога з хлопцаў у пакоі не было: хто пайшоў у бібліятэку, хто ў кіно. Шахавец.
// Будынак названай установы; пакой, у якім захоўваюцца кнігі.
○ Бібліятэка-чытальня — бібліятэка з залай для чытання, якая абслугоўвае масавага чытача. Бібліятэка-перасоўка — бібліятэка, якая перыядычна мяняе сваё месцазнаходжанне.
[Грэч. biblіon — кніга і thēkē — сховішча.]
Паведаміць пра недакладнасьць