1. Плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель пуга. Сяргейка забег наперад статку, ляснуў бізуном і працягла, як гэта рабіў дзед Патап, закрычаў: — Куды-ы! Хомчанка. —А што? — Міхась насцеражыўся, і рука яго з бізуном, якім збіраўся сцебануць каня, застыла ў паветры. Сіўцоў.
// Уст. Сродак экзекуцыі. Пакараць бізунамі. □ Дзе бізуны свісталі, там песні звіняць. З нар.
2. Удар бізуном. Даць дваццаць пяць бізуноў.
3. Сімвал грубай сілы, прымусу. Узнімаюць плугі дзірваны. Ні пана няма, ні слугі, Не гоняць народ бізуны. Купала.
◊ Голы як бізун гл. голы. Зарабіць бізуна гл. зарабіць. Прасіць бізуна гл. прасіць. Схапіць бізуна гл. схапіць. Усыпаць бізуноў гл. усыпаць.
Паведаміць пра недакладнасьць