бірка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж.
1. Невялічкая дошчачка або кавалачак кардону, на якіх адзначаны вага, цана, месца прызначэння тавару, багажу. На кожнай рэчы вісела бірка з цаною.
2. перан. Характарыстыка (звычайна адмоўная), якая даецца каму-н. па шаблону. [Стэфа Міхасю:] — Не ведаеш зусім чалавека і адразу — бірку яму. Нельга так да людзей. Савіцкі.
3. Уст. Зашпілька ў выглядзе кавалачка дрэва замест гузіка.
4.Уст. Палачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго-н.

Паведаміць пра недакладнасьць