бісер, -у, м., зб. Дробныя каляровыя шкляныя або металічныя пацеркі, якія ўжываюцца для расшыўкі адзення з мэтай упрыгожання. Паставіўшы чамадан на крэсла і ўрачыста адчыніўшы яго, Міхал выняў вязаную шарсцяную кофтачку, вышытую бісерам. Карпаў.
◊ Сыпаць бісер перад свіннямігл. сыпаць.
[Араб. busr.]