бітва, -ы, ж. Бой, барацьба паміж варожымі сіламі. Бітва пад Масквой. Бітва на рэйках. Поле бітвы.
// за што. Змаганне, барацьба. Бітва за ўраджай.[Ладынін:] — Трэба зразумець, таварышы, добра сабе ўсвядоміць, што мы пачалі вялікую бітву за поўны дастатак. Шамякін.
// Разм. Бойка, сутычка. Бабы смяюцца, жартуюць і гавораць аб учарашняй бітве Драздоў і Дзятлоў. Бядуля.

Паведаміць пра недакладнасьць