біяграфія, -і, ж. Апісанне жыцця і дзейнасці каго-н. Біяграфія пісьменніка.Калі ж што і чытаў Шалюта сам, дык гэта былі перш за ўсё біяграфіі выдатных людзей. Дуброўскі.
// Чыё-н. жыццё. [Гарлахвацкі Мікіту Сымонавічу:] А вы каму-небудзь расказвалі.. сваю біяграфію? Крапіва. Ад лірычных успамінаў аб .. шчаслівым даваенным жыцці.. [Сярдзюк] пераходзіць да цікавейшых выпадкаў сваёй багатай пагранічнай біяграфіі. Брыль.
// перан. Гісторыя якіх-н. прадметаў і пад. Паселішчы, як і людзі, без біяграфіі не маюць свайго аблічча. Скрыган.
[Ад грэч. bіos — жыццё і graphō — пішу.]

Паведаміць пра недакладнасьць