благаславенне, -я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. благаслаўляць — благаславіць (у 1 знач.).
2. Разм. Ухваленне чаго-н.; згода на што-н. Так было да часу, пакуль не парадзела ў хлявах, пакуль не дала свайго благаславення маці на аддзел Платона. Ракітны.
3. Падзяка, хвала. Благаславенне табе і ўся душа табе, мясціна, дзе радзіўся і вырас чалавек! Чорны.

Паведаміць пра недакладнасьць