благаславіць, -слаўлю, -славіш, -славіць; зак., каго-што.
1. Перахрысціць каго-н. са словамі малітвы, з пажаданнем удачы, шчасця. [Янка Андрэю:] — Валяй, браце. Абедзвюма рукамі благаслаўляю цябе ў дарогу. Няхай будзе яна пасыпана жоўценькім пясочкам! Колас. Добрай матчынай рукою Благаславі на трубны шлях. Глебка.
2. Ухваліўшы, накіраваць на што-н. Калі ж, палаючы ў агні, мяне Радзіма Пазвала ў паход у грозны час, — На подзвігі яна благаславіла І матчын аддала мне свой наказ. Русак.
// Ухваліць, даць згоду на што-н. — Давайце, хлопцы, пачынайце, — благаславіў Варанецкі. Дуброўскі. Але выбіраць не прыходзілася, і Панасюк, які вярнуўся ад шаўца з добрымі весткамі, благаславіў гэты сумесны твор у друк. Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць