блажыць, безас. незак. Разм. Пра стан млоснасці, моташнасці. Ад гары і чаду яго [Выжлятніка] пачынала блажыць; мітусілася ўваччу. Пташнікаў. Было горка, пагана ў роце: ад “Паміру” ледзь не блажыла. М.Стральцоў.