блакада, -ы, ДМ -дзе, ж.
1. Акружэнне горада, крэпасці, войск і інш. войскамі праціўніка з мэтай адрэзаць іх ад навакольнага свету і прымусіць здацца. Наступленне Савецкай Арміі апярэдзіла новую блакаду Налібоцкай пушчы. Брыль.
2. Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на ізаляцыю якой-н. дзяржавы з тым, каб прымусіць яе выканаць пэўныя патрабаванні або адмовіцца ад дзяржаўнай самастойнасці. Эканамічная блакада. Фінансавая блакада.
3. Выключэнне функцыі якога-н. органа або сістэмы арганізма. Новакаінавая блакада.
[Англ. blockade.]

Паведаміць пра недакладнасьць