блін, -а, м. Хлебны выраб з рэдкага цеста, спечаны на скаварадзе. [Маці:] — Аднойчы адна кабета паліла ў печы і пякла бліны. Якімовіч. На зэдліку каля прыпека ляжаў стос жоўтых бліноў і пачаты кружок авечага лою. Дуброўскі.
Першы блін камяком — пра няўдалы пачатак якой-н. справы. Як бліны пячы гл. пячы. Разбіцца ў блін гл. разбіцца.

Паведаміць пра недакладнасьць