блінец, -нца, м. Тое, што і блін. Дзень быў святы. Яшчэ ад рання Блінцы пякліся на сняданне. Колас. Пахла ў хаце гарачымі блінцамі і скваркамі. Чорны. На рог стала, засланы чыстым абрусам, лёг першы блінец. Брыль.
// Разм. Тое, што сваёй формай падобна на блін (пра шапку, берэт). І нельга не падзівіцца, як толькі трымаецца гэты блінец, ссунуты на адно вуха. Васілевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць