блішчасты, -ая, -ае. Які мае гладкую, бліскучую паверхню, які адбівае прамені святла. На чалавеку быў сіні гарнітур, да самай шыі зашпілены на блішчастыя гузікі. Васілёнак. Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым блішчастым паркетам хол. Скрыган. Чорная блішчастая машына спынілася ля хаткі Грушкавай маці. Пестрак.

Паведаміць пра недакладнасьць