1. Свяціцца роўным, слабым святлом. Воўчым вокам акно ў цемры ночы блішчыць. Колас.
// Адсвечваць роўным, слабым. святлом (пра гладкую, роўную або абцёртую, начышчаную паверхню). Здалёк матава-срэбным люстрам у цёмна-кучаравых, мазаічных рамках блішчыць рака. Нікановіч. Блішчаць на сонцы наваксаваныя боты. Колас.
2. Свяціцца, часта ад якога-н. пачуцця (пра вочы). Па-асабліваму.. блішчаць яго [хворага] вочы. Бядуля. Чорныя вочы Цыганка шчасліва блішчалі, смуглявы твар яго ўвесь свяціўся радасцю. Шчарбатаў.
◊ Блішчаць вачамі — маўкліва прасіць, выказваць просьбу, жаданне позіркам.
Паведаміць пра недакладнасьць