1. Які любіць блудзіць (у 3 знач.); распусны.
// У якім выяўляецца распуста, блуд. Часта адчуваў цяпер Вісарыён на сабе нечы цікаўны, блудлівы погляд. Самуйлёнак.
2. Свавольны, гарэзлівы. Хтосьці, напэўна блудлівы паўночны ветрык, украдкаю адчыніў непрышчэпленае акно ў Рыгоравым пакоі. Гартны.
3. Разм. Зладзеяваты. Блудлівая кошка.
// У якім выяўляецца зладзеяватасць. У ваччу кожнага [партызана] устае гэтае кацянё, шалудзівае, брыдкае, з блудлівымі вачамі. Лынькоў.
Паведаміць пра недакладнасьць