блытаніна, -ы, ж. Якая-н. няправільнасць, няяснасць, якое-н. непаразуменне. Блытаніна ў вылічэннях.
// Што-н. заблытанае, хаатычна размешчанае. І адразу ж [брыгадзір] нырнуў некуды ў бок, знік за блытанінай труб, жалезабетонных слупоў, сталёвых фермаў, нейкіх вялізных у тры паверхі катлоў. Краўчанка.

Паведаміць пра недакладнасьць