блытаны, -ая, -ае.
1. Бязладна пераплецены, заблытаны. Блытаныя сляды.Ніжэй павуцінне плыве доўгімі блытанымі ніткамі. Алешка. Яшчэ на сцежках блытаных Стаяць іх [партызанаў] буданы. Хведаровіч.
// Няцвёрды, няўпэўнены (пра крокі, хаду). Блытаныя крокі.
2. У якім цяжка разабрацца, няясны, недакладны, супярэчлівы. Блытаная справа. Блытаныя паказанні.Прамова Лабановіча была наўперад крыху блытаная, словы неяк не слухалі яго, і язык варочаўся не так, як належыць. Колас. Хлопцы недаўменна слухалі блытанае Казікава апавяданне і не зусім разумелі яго. Чарнышэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць