блякнуць, -ну, -неш, -не; незак.
1. Траціць яркасць афарбоўкі; рабіцца цьмяным. Бляклі фарбы наваколля, нават і неба, здавалася, пачало выцвітаць пад пякучымі праменямі сонца. Васілёнак.
// Траціць свежасць, рабіцца вялым; бляднець. А прыйдзе восень, знікне сонца — і памідор блякне ўвесь і разам з лісцем сваім памірае і сам... Сачанка.
// Траціць бляск, румянец; рабіцца бледным; выцвітаць. Вочы блякнуць.[Вера Антонаўна] бачыла, як сын выцягваецца, худзее, як некалі чысты дзябёлы твар яго блякне. Карпаў.
2. перан. Траціць яркасць, моц, сілу ўздзеяння. Блякнуць успаміны.Рамантычныя мары ўсё больш і больш бляклі, калі Лясніцкі лепш пазнаваў Раісу. Пшыркоў.

Паведаміць пра недакладнасьць