бобік, -а, м. Разм. Пагардлівая назва паліцаяў, якія былі на службе ў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у часе Вялікай Айчыннай вайны. Толя саскочыў з Сівача, дапамог Максіму, падсадзіў яго на свайго каня, а сам — па-маладому неразумна, толькі прыкленчыўшы, але весела, у два ці ў тры націскі выпусціў на “бобікаў” увесь аўтаматны дыск. Брыль. Такіх, як Куцка, шмат. Што іх пагнала ў бобікі? Прыйшлі фашысты і прынеслі пошасць. Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць