бой, бою, М у баі; мн. баі, баёў; м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. біцца (у 1 знач.); бітва, змаганне. Наступальны бой. Сустрэчны бой. Рукапашны бой. Поле бою. Разведка боем. Весці бой. Прыняць бой. □ Не паспеў Шутаў дапытаць палонных, як на паўднёвым баку [вёскі] узгарэўся бой. Мележ. У небе натужліва вылі і звінелі маторы, трашчалі кулямёты: недзе за хмарамі і дымам ішоў паветраны бой. Шамякін. Натапырыўшы пер'е.. [вераб'іха] падрыхтавалася да бою. Шуцько.
2. Барацьба, спаборніцтва. Кулачны бой. Бой быкоў.
// перан. Барацьба з чым-н., што перашкаджае ў жыцці, у працы. Тут моладзь з багнай бой вядзе. Смагаровіч.
3. Разм. Дзеянне паводле дзеясл. біць (у 7, 9 знач.). Стрэльба дакладнага бою. Барабанны бой. Бой курантаў.
4. зб. Разбітая, расколатая на кавалкі шкляная, гліняная і інш. пасуда, разбітыя прадметы.
◊ Бой-баба гл. баба. Браць (узяць) з бою (боем) гл. браць. Даць (даваць) бой гл. даць.

Паведаміць пра недакладнасьць