брадзіць1, браджу, бродзіш, бродзіць; незак.
1. Павольна, не прытрымліваючыся дарогі і пэўнага кірунку, хадзіць; блукаць. Міхалка брадзіў за Скуратовічавымі каровамі па пакошы і пожні ніў. Чорны. Ходзіць ён [казёл] па ельніку, Бродзіць па бярэзніку. Якімовіч.
// Перамяшчаючыся, наведваць розныя месцы, пранікаць куды-н. Бродзіць вецер шумлівы, стоногі, Белых зайцаў па моры пасе. Бядуля.
2. Рабіць, пракладваць брод (у 2 знач.).

Паведаміць пра недакладнасьць