бразгат, -у, М -гаце, м. Гук, які ўтвараецца металічнымі прадметамі пры ўдары адзін аб другі або аб што-н. цвёрдае. Гаспадыня тым часам клала ў ляжанку сухія, тонкія паленцы, а бразгат скаварады сведчыў аб тым, што будзе пачастунак. Колас. [Антон] быў такі насцярожаны, што ўздрыгануўся, як ад раптоўнага грому, ад ціхага бразгату сенечнай клямкі. Чорны.

Паведаміць пра недакладнасьць