1. Недабраякасны тавар; прадметы вытворчасці, якія маюць тую ці іншую загану. [Лявон:] — Як жа так! Хіба можна Вырабляць сягоння брак? Корбан.
// Загана, пашкоджанне, дэфект у чым-н. Брак, нізкая якасць вырабаў, кім бы яны ні дапускаліся, заўсёды звязаны з непапраўнымі матэрыяльнымі і маральнымі выдаткамі. Машэраў. Адна з дэталей папярэдняй пліты была з бракам. Паслядовіч.
2. Разм. Нястача, адсутнасць, недахоп чаго-н.
[Ням. Brack.]
Паведаміць пра недакладнасьць