брамка, -і, ДМ -мцы; Р мн. -мак; ж.
1. Памянш. да брама.
2. Прахадныя варотцы (звычайна пры браме або вялікіх варотах); фортка, веснічкі. Брамка на школьны двор была зачынена. Шамякін. Я сышоў са шляху, накіраваўся да варот і адчыніў вузенькую брамку, прарэзаную ў варотах. Ракітны.
3. Разм. Дэталь паляўнічага ружжа. Насадзіць пістон на брамку.

Паведаміць пра недакладнасьць