браток, -тка; мн. браткі; м. Разм. Ласк. Толькі ў форме зваротку. Тое, што і брат (у 3 знач.), братка. [Мікола:] — Пагавары, браток, зрабі ласку. Я хачу сам напасці з партызанамі на чыгунку. Якімовіч. Тужыць, браток, не маем часу. Калі з клапотамі ідзе З палёў вільготных да калгаса Сяўбы вясновай рупны дзень. Панчанка.