1. Падаваць адрывістыя гукі (пра сабаку, ліса і некаторых іншых звяроў); гаўкаць. Дзесьці далёка брахаў сабака, піснула палявая мыш. Чорны. Яшчэ нават не вельмі позна — у хатах, мусіць, гараць яшчэ агні, на вуліцах сярдзіта брэшуць і выюць сабакі. Якімовіч.
2. перан. Разм. Ілгаць, хлусіць, маніць; паклёпнічаць, нагаворваць, абгаворваць. У Алёнкі пратэст з душы выбіваецца. Хочацца голасна сказаць усім гэтым плеткарам, што яны лгуць, брэшуць! Колас. — Чаго гэта мне брахаць? — паціскае плячамі Пеця і падае Вольцы парожнія вёдры. — Я, канешне, мог памыліцца — гэта іншая справа, а брахаць... Вось што: гэта можам праверыць. Ракітны.
3. перан. Груб. Балбатаць, малоць языком, пустасловіць. А так Марцін спявае, брэша з хлопцамі.. — “вясёлы, жыццёвы дзядзька”. Брыль.
// Гаварыць непрыстойнае. Дня няма, Каб зранку.. [Кузьма] не налізаўся. ..Ідзе па вуліцы, шуміць, Бушуе, брэша і хаміць. Корбан.
◊ На ваду брахаць — прагна, многа, бясконца піць. На пень брахаць — гаварыць непрыстойнасці, неразумнае.
Паведаміць пра недакладнасьць