брус, -а; мн. брусы, -оў; м.
1. Бервяно, апілаванае або ачасанае з чатырох бакоў. І заўсёды пасля.. работы [пільшчыкаў] вырасталі высокія штабелі шпал, цалёвак, светлых брусоў, бэлек. Паслядовіч.
2. Прадаўгаваты прадмет, кавалак чаго-н. чатырохграннай формы. Брус мыла.У адной руцэ.. [чалавек] трымаў лусту хлеба, у другой брус сала. Чорны.
3. Тое, што і брусок (у 2 знач.).
4. толькі мн. Гімнастычная прылада з дзвюх круглых паралельных перакладзін, замацаваных на стойках. Практыкаванні на брусах.

Паведаміць пра недакладнасьць