брыво, -а: мн. бровы; Р броў, броваў і брывоў, Д бровам і брывам, Т бровамі і брывамі, М аб бровах і брывах; н. Дугападобная палоска валасоў над вачамі. Маня набірала ў прыгаршчы вады і са смехам палівала на хлопчыка, лёгенька шлёпала яго па тоўстых ручках, ледзь чутна праводзіла пальцам па чорных дугах броў. Васілевіч. Тодар пабліскваў вачамі з-пад пасівелых броваў. Чорны. Ты прайшла з касою чорнай Пад малінавым берэтам, Пад крылатымі брывамі Хітравата ззялі вочы. Панчанка.

Паведаміць пра недакладнасьць