брыдкі, -ая, -ае.
1. Непрыгожы з выгляду, гадкі. [Тапурыя:] — Асілкам.. [селянін] не быў, але да работы быў здатным і з твару быў не брыдкі. Самуйлёнак.
// Непрыемны, дрэнны. Брыдкі настрой. Брыдкі характар.Няўжо яшчэ працягваецца той брыдкі сон! Чарнышэвіч.
2. Паганы, ганебны, благі. Брыдкія паводзіны.Алімпе не хапала яшчэ таго, каб родная маці яе стала завадатаркай брыдкіх спраў. Сабаленка. Перад.. [Юркам] было сорамна, і сам сабе Цімка здаваўся брыдкім. Карпаў.
// Непрыстойны, брудны, пахабны. Пайшлі па вёсцы пра Зосю брыдкія плёткі. Крапіва.

Паведаміць пра недакладнасьць