брыкет, -а і -у, Меце, м.
1. -а. Плітка, цаглінка з якога-н. спрасаванага матэрыялу. Тарфяныя брыкеты з'яўляюцца высакаякасным апалам. “Беларусь”. А Заслонаў ужо вучыў, як рабіць вугальныя брыкеты, як пры дапамозе пяску і вады выводзіць са строю паравозы і аўтамашыны. Шчарбатаў.
2. -у, зб. Разм. Прасаваны торф або вугаль у выглядзе цаглінак. Надбудова тая — элеватар для фрэзернага торфу, з якога мы робім брыкет. Галавач.
[Фр. briguette.]

Паведаміць пра недакладнасьць