брынчаць, -чу, -чыш, -чыць; незак. Разм. Тое, што і брынкаць (у 1 знач.). Я ўсю дарогу не зводжу вачэй з пагнутага парожняга вядра, што брынчыць ззаду на дзедавым возе. Сачанка. Кроплі па даху брынчалі, Бегла дарогі рака. Лось.