брычка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Лёгкі выязны вазок. Дзень і ноч тарахцелі сялянскія падводы, шляхецкія брычкі і панскія фаэтоны. С.Александровіч. Непадалёку ад райкома стаяў прывязаны да агароджы гладкі вараны стаеннік, запрэжаны ў акуратную, на рысорах, брычку з мяккім сядзеннем са спінкай і месцам для фурмана. Хадкевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць