1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі. Заціх гармонік, замоўклі бубны. Лынькоў. [Дачка:] — Чуеш, коні па шляху бягуць, Чуеш, як музыкі ў бубны б'юць? Танк.
2. Тое, што ібарабан.
◊ Голы як бубен гл. голы. Даць бубна каму гл. даць. Як у бубен біць гл. біць.
Паведаміць пра недакладнасьць