будова, -ы; Р мн.оў; ж.
1. Узаемнае размяшчэнне і сувязь састаўных частак, элементаў чаго-н.; унутраная структура. Будова Сусвету. Будова атама. Будова гор. Будова механізма.
2. Тое, што будуецца; будынак, пабудова. За працу майстры атрымліваюць лес для будовы. Брыль. На ўзгорку, перад Тамашом, як на далоні, раскінуліся новыя будовы калгаса. Гурскі.

Паведаміць пра недакладнасьць