1. Які мае наступіць, адбыцца. Там гавораць аб будучым шчасці сваім, Аб сумесным жыцці, аб жыцці маладым. Куляшоў.
// Наступны. Будучы год. Будучай вясною.
2. Такі, які рыхтуецца, павінен стаць тым, кім яго называюць. Старая маці Зоські спагадна на .. [Сымона] паглядала, як на будучага зяця. Бядуля. [Кастусь] не мог зразумець, чаму так груба і зняважліва адносяцца педагогі да сваіх выхаванцаў — будучых настаўнікаў. С.Александровіч.
3. Дзеепрысл. цяпер. ад быць.
4. у знач. наз. будучае, -ага, н. Час, які ідзе ўслед за цяперашнім; сукупнасць наступных падзей. [Сакратар абкома:] — А ты глядзі наперад, Васіль. Мінавіч, у будучае заглядвай. Шамякін.
5. у знач. наз. будучае, -ага, н. Доля, лёс; кар'ера. Будучае маладога настаўніка. Будучае артыста.
○ Будучы час гл. час.
◊ У будучым — у далейшым, потым.
Паведаміць пра недакладнасьць