буйнасць, -і, ж. Уласцівасць буйнога; нястрымнасць росту. [Святло] цярушыцца і ападае дробнай расой на жыта, а яно, дрымотнае ад коласавай буйнасці, ціхімі хвалямі схіляецца то ў адзін, то ў другі бок. Галавач. Будзе сад твой ламацца пад буйнасцю спелых пладоў. Рудкоўскі.