1. Падабраныя і прыгожа складзеныя ў пучок кветкі. Букет ружаў. □ А праз тры дні Стась з вялікім букетам ружовых цюльпанаў у руках крочыў у школу. Хомчанка.
// Пра якія-н. прадметы, складзеныя ў пучок. Дзяўчына з іх [сяброў] кампаніі, якая несла цэлы букет рознакаляровых шароў, падбегла да дома і выпусціла нітку. Шыцік.
2. Сукупнасць пахавых і смакавых уласцівасцей чаго-н. Букет чаю. Букет віна.
[Фр. bouguet.]
Паведаміць пра недакладнасьць