булка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж.
1. Невялікі хлеб з пшанічнай мукі; белы хлеб. Бегалі па вуліцы дзеці то з булкамі, то з цукеркамі. Гартны.
2. Тое, што і буханка. На паліцы ляжалі дзве булкі хлеба. Чорны. [Шашура] палажыў на калені Краўца булку хлеба і круг каўбасы. Мележ.

Паведаміць пра недакладнасьць