бульдозер, -а, м. Трактар, абсталяваны навясным пярэднім адвалам для перамяшчэння, разраўноўвання грунту. Бульдозеры ссоўвалі з узгоркаў на насціл вялізныя груды пяску і раўнялі яго, а аўтамашыны падвозілі з гарэлага балота тарфяны попел і сыпалі паверх пяску. Новікаў. Паабапал грэблі, ля прарытых канаў, чарнелі нассованыя бульдозерам гурбы торфу. Пташнікаў.
[Англ. bulldozer.]

Паведаміць пра недакладнасьць